Талакой і з настроем. Месячнік добраўпарадкавання ўпэўнена набірае абароты на Ляхавіччыне

З кожным днём да добрых чыстых спраў далучаецца ўсё больш землякоў. Ад дарослых не адстаюць моладзь, школьнікі. Працуюць усе дружна, актыўна, з настроем. Там, дзе яшчэ ўчора быў беспарадак, сёння суцэльная чысціня. Вось што значыць зроблена з любоўю і ад душы. Менавіта так шчыруюць на тэрыторыі сваёй навучальнай установы супрацоўнікі Ляхавіцкага аграрнага каледжа на чале з дырэктарам ЛАКа Ірынай Прыступа-Юнік. Усяго некалькі гадзін прадукцыйнай працы – і заззяла тэрыторыя, святлей і прыгажэй стала навокал. Бяром прыклад з каляджан, далучаемся да справы агульнай важнасці і памятаем: чыста там, дзе не смецяць.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.