Чаму адны могуць, а іншыя нават не спяшаюцца? На Ляхавіччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку

Месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў, які сёлета стартаваў на Ляхавіччыне  21 сакавіка, паступова набірае тэмп.

Аднак чамусьці не ўсе і не паўсюдна спяшаюцца актыўна далучыцца да гэтай агульнаграмадскай справы. Прычым размова ідзе як пра тэрыторыі, замацаваныя за прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі рознай формы ўласнасці, так і пра прыватны сектар, а таксама двары шматкватэрнікаў.
У мінулую сераду «ЛВ» разам з начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марынай Завадскай адправіўся ў традыцыйны рэйд. Мэта якога – праманіторыць стан спраў па навядзенні парадку ў нашым райцэнтры.

Літаральна перад самым выездам у рэдакцыю раёнкі патэлефанавала неабыякавая гараджанка. Жанчыну непакоіць наступная сітуацыя.
У двары дома № 108 па вуліцы Савецкай сапраўдны склад са старых дошак, засохлых галін, адходаў і г. д. Па словах заяўніцы, такая карціна не толькі антысанітарная, непрыгожая, але і даволі небяспечная. Дастаткова толькі невялікай іскрынкі, каб развіўся буйны пажар. І тады агонь не пашкадуе і блі-жэйшыя суседскія пабудовы. Таму перш чым накіравацца па прадпрыемствах, установах і арганізацыях (менавіта гэтыя прыпынкі былі запланаваны на веснавы маніторынг добра-ўпарадкавання), заехалі па ўказаным адрасе. Як аказалася, асцярога ляхавічанкі небеспадстаўная. Сапраўды, за домам утвораны вэрхал. Убачанае і занатаванае аб’ектывам тэлефона ўзята на кантроль. Дарэчы, такая ж сітуацыя, на жаль, паўтараецца і ў дварах некаторых іншых дамоў па гэтай вуліцы.
Па вуліцы Юбілейнай  шэраг арганізацый, сярод якіх ПСУП «Аўтацэнтр «Вікторыя», ТАА «Трансэлектракамплект», ТЦСАН, СААТ «Ляхавіцкі ма-лочны завод». Тут відавочна, што працуюць сапраўдныя гаспадары – парадак не толькі непасрэдна на тэрыторыі, што знаходзіцца ў зоне іх адказнасці, але і вакол. Відавочна і тое, што прыбіраліся ўжо сёлета. Усё гэта па праве можна аднесці і да адрасатаў па вуліцы Арлоўскага – ДРБУ-200, РАНС, лясгаса, дзіцячага сада № 4. Мясцовыя працаўнікі ў чарговы раз пастараліся і паказалі, што чысціня тут застаецца канстантай.
Далей шлях ляжаў на ву-ліцу Вакзальную. Пачатак вуліцы – тутэйшы парк – уразіў з прыемнага боку: яўна, надзвычай добра прыбралі яшчэ мінулай восенню.
Падчас сакавіцкага мані-торынгу гучала істотна менш, чым раней, заўваг у плане навядзення парадку да ПВГУП «Цвірко і К»: з боку чыгуначнага вакзала акуратная агароджа, на якую нічога не навісае і, адпаведна, не пагражае ніякімі няшчаснымі здарэннямі. А вось крыху далей чакала намаляваная дзеяннямі чалавека непрывабная кар-ціна, дзе дамінуе развале-ная агароджа (прычым такі выгляд яна мела і летась), а за ёй зваленыя ў кучу спі-лаваныя дрэвы (на здымку). Прытрымліваюцца чысціні і на складах ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Без заўваг, чыста, утульна, камфортна –
так было заўжды і так ёсць сёння на чыгуначным вакзале. Гэта ж тычыцца і прыпынка гарадскога аўтобуса, што знаходзіцца побач. Дарэчы, як адзначыла Марына Завадская, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» варта пафарбаваць гарадскія прыпыначныя пункты, каб яны мелі прэзентабельны выгляд, і людзям было прыемна чакаць аўтобуса. А вось пытанні да неэксплуатуемых будынкаў, дакладней, тых, якія знаходзяц-ца на тэрыторыі Ляхавіцкага райпо, выстаўленых на продаж, адназначна ёсць. Неабходна высечы зарас-нікі, элементарна прыбраць смецце, пустыя бутэлькі – не так шмат трэба прыкласці намаганняў. Прычым такі сюжэт беспарадку назіраецца тут з году ў год.
Наступны непрыглядны астравок безгаспадарчасці раскватараваўся адразу за тэрыторыяй ТАА «Джэнтры», недалёка ад базы хімпаставак: рознае смецце, будаўнічыя адходы. Яшчэ крыху – і будзе немалая звалка. Трэба пры брацца і неадкладна.
Чысты плюс адназначна ў залік лясгаса, дакладней, тэрыторыі, дзе размешчаны дрэваапрацоўчы цэх. Акуратна, прыбрана, вычышчана-вымецена на тэрыторыях  ТАА «Ібіра», ПМС. Істотна па-правілі справы ў лепшы бок – амаль разабралі завалы з жалезабетону – работнікі  ПВУП «Трансэлектрабуд».
– Пакуль не пастаўлена канчатковая кропка ў плане навядзення парадку і на наступных тэрыторыях. Не высечана старое кустоўе, не прыбраны паваленыя дрэвы, вакол зараснікі, смецце. Такім чынам не выканана вуснае даручэнне намесніка старшыні райвыканкама Аляксея Галяка, дадзенае кіраўнікам ПМК-13 і ПМС па навядзенні парадку на тэрыторыях, замацаваных за гэтымі арганізацыямі, – рас-казала Марына Завадская. Памылкі і недапрацоўкі неаб-ходна выпраўляць – іншага не дадзена.
Колькі разоў ужо гаварылася: дарога пры ўездзе ў райцэнтр і прыдарожныя палосы – свое-асаблівая візітоўка горада. І зусім непрыемна бачыць у прыдарожных палосах, як, напрыклад, перад вуліцай Інтэрнацыянальнай цэлыя, створаныя чалавекам паляны смецця. Варта ДЭУ-24, у чыёй зоне адказнасці знаходзяцца азначаныя тэрыторыі, быць больш уважлівымі і своечасова выконваць свае непасрэд-ныя абавязкі – ліквідаваць беспарадкі.
Каб і хацеў знайсці недахопы ў плане навядзення парадку каля магазіна «Санта», зра-біць гэта цяжка. Гаспадары крамы клапоцяцца пра аўтарытэт і падтрымліваюць прылягаючую тэрыторыю ў парадку. А вось жыхары вуліцы Палявой (в. Вялікая Лотва)выступілі з прапановай азеля-ніць пустуючы ўчастак (ён на балансе Навасёлкаўскага сельвыканкама), які знаходзіц-ца побач з «Сантай». Марына Завадская патлумачыла, што прапанова слушная, і ўжо разглядаецца.

Галіна КАНЬКО.