На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзяць інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы «Горад пад аховай»

З 8 па 14 чэрвеня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзяць інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы «Горад
пад аховай», накіраваныя на забеспячэнне маёмаснай  і асабістай бяспекі насельніцтва і юрыдычных асоб.

Супрацоўнікі міліцыі тлумачаць насельніцтву, як захаваць сваю маёмасць і ўхіліць умовы, што садзейнічаюць учыненню крадзяжоў рэчаў з дамоў, гаспадарчых пабудоў, двароў, кватэр.
У першую чаргу не грэбаваць правіламі бяспекі і ўмацоўваць жыллё, не пакідаць адчыненыя вокны і форткі, ключы ад кватэры пад дыванком ці ў паштовай скрыні. Надзейным спосабам захавання маёмасці лічыцца абсталяванне дома ці кватэры ахоўнай сігналізацыяй. Дзейснай мерай прафілактыкі крадзяжоў з пад’ездаў і з падвальных памяшканняў шматкватэрных дамоў з’яўляецца таксама ўстаноўка сістэмы відэаназірання.

Сяргей ІСАХАНАЎ, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела
аховы правапарадку  і прафілактыкі РАУС.