Частыя змены надвор’я, у тым ліку, туман, нярэдка прыводзяць да складаных сітуацый на дарогах

Супраць дзённага туману неэфектыўны любыя фары, бо яны не здольны высвятліць дарогу лепш, чым натуральнае святло. Таму ў гэты час сутак лепш за ўсё рухацца з уключаным дальнім святлом фар. Галоўная ўмова бяспечнага руху ва ўмовах туману — правільна выбраная скорасць. Пры гэтым неабходна ўлічваць: у тумане здаецца, што прадметы знаходзяцца ўдвая далей, чым на самай справе. Да таго ж цёмныя аб’екты бачныя лепш, чым светлыя. Акрамя таго, у тумане не варта без патрэбы мя- няць паласу руху, неабходна ўстрымлівацца ад абгонаў і рэзкіх тармажэнняў.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *