Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа падарылі цудоўны настрой дзецям

Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага  каледжа, у тым ліку члены БРСМ,  і выкладчыкі  пабывалі ў лагеры дзённага знаходжання  для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ЦКРНіР, які размясціўся на час дзеяння ў  гімназіі. Каляджане, пераапранутыя ў піратаў,  правялі для дзяцей разнастайныя гульні і арганізавалі  імправізаваную дыскатэку. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі, а таксама развіваючыя гульні і канцылярскія прыналежнасці. 

Ларыса ГЛЕБ, кіраўнік гуртка ЛАКа