На 14-гадовую дзяўчыну з Ляхавіцкага раёна напаў малады чалавек

❗️ЗЛАЧЫННЫ СПОСАБ ПАЗНАЁМІЦЦА ВЫБРАЎ 18-ГАДОВЫ ЖЫХАР РАЁНА. Пра гэта «ЛВ» расказаў намеснік начальніка РАСК Дзмітрый Гатоўчыц

▪️Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Каля дзевяці гадзін вечара 14-гадовая дзяўчына ішла па вуліцы сваёй вёскі. Раптам пачула, як за ёй нехта ідзе хуткім крокам. Не паспела азірнуцца, як на яе напаў малады чалавек: моцна сціснуў ёй твар, паваліў на зямлю, паспрабаваў сарваць адзенне

▪️Дзяўчына, хоць і спалохалася, змагла даць дастойны адпор : укусіла таго, хто напаў, стукнула і вырвалася. Нападаўшы ўцёк. Непаўналетняя патэлефанавала бацьку, які выклікаў міліцыю.

▪️Усю ноч працавала следча-аператыўная група, яна і затрымала нападаўшага. Свае супрацьпраўныя дзеянні 18-гадовы юнак растлумачыў тым, што такім чынам жадаў завесці знаёмства з дзяўчынай, якая яму падабалася. У Крымінальным кодэксе такія дзеянні падпадаюць пад частку 1 арткула 339 і кваліфікуюцца як хуліганства