Дарогам дапамога

Уступіў у сілу Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання”. Ім, у прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне з 1 студзеня 2014 года дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Датычыцца гэта і аўтааматараў, якія маюць уласныя транспартныя сродкі, і прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, на балансе якіх ёсць аўтамабілі.

Спецыяльны дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху выдаецца РУСП “Белтэхагляд” і яго структурнымі падраздзяленнямі.

Механізм узымання дзяржпошліны прадугледжвае яе самастойную аплату арганізацыямі і грамадзянамі да моманту праходжання дзяржтэхагляду, на які разам з іншымі абавязковымі дакументамі павінен быць прадастаўлены плацёжны дакумент аб аплаце менавіта гэтай пошліны (стаўкі зацверджаны ў базавых велічынях з дыферэнцыяцыяй у залежнасці ад віду транспартнага сродку, а таксама ад дазволенай яго максімальнай вагі). І аплачваецца пры кожным звароце за выдачай допуску аўтатранспарту. Па двайной стаўцы пошліну павінны аплачваць уладальнікі транспартных сродкаў, якія праходзяць тэхагляд адзін раз у два гады, у іншых выпадках – аднаразова.

Фізічныя асобы і індывідуальныя прад-прымальнікі праводзяць аплату праз ашчадныя банкі ці аддзяленні сувязі, арганізацыі – праз банкі. Пры гэтым плацёжныя дакументы афармляюцца на кожны транспартны сродак асобна. Грошы пералічваюцца на рахунак галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў (ГУМФ) па Брэсцкай вобласці на №3602912140003, адкрыты ў філіяле №802 ААБ “Беларусбанк”, код банка 245, УНП атрымальніка 200045612.

Ільготы па аплаце пошліны прадугледжаны адносна спецыяльных транспартных срод-каў падраздзяленняў міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, абароны, унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, хуткай дапамогі, грамадскага транспарту (акрамя аўтамабіляў-таксі і маршрутных таксі), які выкарыстоўваецца інвалідамі. Сродкі ад аплаты дзяржпошліны будут накіроўвацца на фінансаванне работ па будаўніцтве і рэканструкцыі дарог.

Анатолій ЖАБІК,

начальнік інспекцыі МПЗ

па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *