Не ўсё так добра ў “базавых” “Жарабковічах”

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, разгледзеўшы вынікі работы базавых сельскагаспадарчых арганізацый вобласці, адзначае, што за 2009 год тэмп росту вырабленай валавой прадукцыі да ўзроўню 2008 года склаў па гэтых гаспадарках 103,6 працэнта (у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці – 105,6%) і не выкананы 5 гаспадаркамі з 9, пры гэтым 3 знізілі вытворчасць у параўнанні з 2008 годам.
Ніжэй сярэдніх абласных паказчыкаў атрымалі надой малака ад адной каровы 2 базавыя гаспадаркі (СВК “Савецкая Беларусь”, СВК “Жарабковічы”), сярэднясутачныя прывагі БРЖ – 4 (СВК “Савецкая Беларусь”, СВК “Узыходзячая зара”, ГУСП “Племзавод “Заказельскі” і ААТ “Агра-Калядзічы”).
Пры гэтым у правераных базавых гаспадарках устаноўлены сур’ёзныя недахопы і ўпушчэнні ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
У прыватнасці, у 2008—2009 гадах СВК “Савецкая Беларусь” аказана дзяржаўнай падтрымкі ў агульнай суме 3,5 млрд. руб., ААТ “Агра-Калядзічы” — 6,9 млрд. руб., СВК “Жарабковічы” — 9,3 млрд. руб. Аднак гэтымі гаспадаркамі штогод не выконваліся прагнозныя паказчыкі па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасці і рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.
Не заўсёды забяспечваецца мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.
СВК “Жарабковічы” ў 2008-2009 гадах, набываючы шрот сланечніку, пры гэтым, выключыўшы са схемы паставак пасрэднікаў, зэканоміў бы каля 200 тыс. долараў ЗША.
Факты скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ўстаноўлены ва ўсіх правераных гаспадарках.
Напрыклад, СВК “Жарабковічы” ў жніўні 2008 і 2009 гадоў афармляліся фіктыўныя таварныя накладныя на здачу пшаніцы за кошт выканання дзяржаўнага заказу. Да гэтага часу 247 т пшаніцы ўраджаю 2009 года ў лік выканання дзяржзаказу не адгружана і ў наяўнасці яго няма.
Ва ўсіх правераных базавых гаспадарках устаноўлены факты парушэнняў тэхналагічных рэгламентаў па вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.
У СВК “Жарабковічы” ў 2009 годзе вырашчана 3541 т піваваранага ячменю, які не пастаўлены ААТ “Белсолад” з-за павышанага ўтрымання бялку па прычыне высеву ячменю з грубымі парушэннямі тэхналогіі вырочшвання.
Па выніках праверак вінаватыя юрыдычныя і фізічныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а матэрыялы праверкі СВК “Жарабковічы” перададзены праваахоўным органам.
Калегіяй КДК Брэсцкай вобласці вынесена пастанова, якая прадпісвае прыняцце мер па ўхіленні выяўленых недахопаў і парушэнняў і прыцягненні вінаватых службовых асоб да адказнасці.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *