У гушчы падзей з «Белай Руссю»

Члены «Белай Русі» са старшынёй раённай арганізацыі «Белая Русь» Святланай Юрлевіч (у цэнтры).

З дня нараджэння Ляхавіцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» прайшло 6 гадоў, за якія яна з’яднала неабыякавых, прагрэсіўных людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, прадстаўнікоў многіх прафесій і рознага ўзросту. Ні адно культурна-масавае мерапрыемства або значная грамадска-палітычная падзея не праходзяць без актыўнага ўдзелу членаў аб’яднання. Сёння райарганізацыя «Белай Русі» налічвае ў сваіх радах 825 чалавек , аб’яднаных у 26 пярвічак. Акцыі, якія праводзяць актывісты арганізацыі, накіраваны на падтрымку сацыяльных ініцыятыў, дапамогу ветэранам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Так, сталі своеасаблівым брэндам грамадскага аб’яднання акцыі «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь», «Белая Русь – за здаровы лад жыцця», «Белая Русь – з любоўю да дзяцей» і іншыя.

Дарэчы, членскія ўзносы аб’яднанне ў першую чаргу накіроўвае на сацыяльныя праекты. Чацвёрты год запар арганізоўваецца дабрачынная акцыя «Калядны падарунак». Падчас яе ўручаюцца падарункі дзецям-інвалідам з ЦКРНіР, а таксама дзецям з прыёмных, праблемных сем’яў. На раённым фестывалі «Сузор’е талентаў» узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі адораныя школьнікі.

Асаблівы клопат члены аб’яднання праяўляюць да інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя аказання дапамогі, кожнаму ветэрану падчас аўтапрабегу «Дарогамі вайны « ўручаюцца смачныя падарункі. «Белая Русь» фінансуе мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійным святам членаў арганізацыі. Упершыню ў мінулым го-дзе ў раёне для дзяцей членаў «Белай Русі» была арганізавана навагодняя ёлка. Фінансавая падтрымка правядзення спартакіяд – яшчэ адзін накірунак дзейнасці аб’яднання.

Знаходзячыся ў гушчы падзей, члены «Белай Русі» становяцца звяном, якое звязвае насельніцтва з органамі мясцовай улады.

«Белая Русь» удзельнічае ў сумесных з БРСМ праектах і праграмах, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

І, канешне, «Белая Русь» не застаецца ў баку ад важных палітычных падзей, у тым ліку, прымае актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях. Сярод сённяшніх першачарговых задач – аказанне практычнай дапамогі мясцовым органам улады ў арганізацыі правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, сярод кандыдатаў у дэпутаты больш як трэцяя частка – члены «Белай Русі».

Члены аб’яднання вылучаны ў склад выбарчых камісій: 2 чалавекі прадстаўлены ў тэрытарыяльнай камісіі, 32 – ва ўчастковых. Яшчэ 34 будуць на выбарах назіральнікамі.

Таленавітыя, творчыя, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, члены «Белай Русі» – тая канструктыўная грамадская сіла, якая садзейнічае будаўніцтву моцнай і квітнеючай Беларусі.

Святлана ЮРЛЕВІЧ,

старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *