Пасуботнічалі!

Актыўны ўдзел у суботніку прынялі і жыхары Ляхавіччыны: на працоўных месцах, з садовым інвентаром у парках і скверах, на добраўпарадкаванні аздараўленчага лагера “Чайка” і стадыёна “Колас”, помнікаў і абеліскаў. Старшыні райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч і райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч разам з работнікамі райвыканкама добраўпарадкавалі тэрыторыю палацава-паркавага ансамбля “Грушаўка”.

Па падліках аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, “пасуботнічалі” 10,5 тысячы нашых землякоў. У фонд суботніка ляхавічане пералічылі больш за 158 мільёнаў рублёў.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Працоўны дэсант у мінулую суботу высадзіўся ў палацава-паркавым ансамблі «Грушаўка».


One thought on “Пасуботнічалі!

  • 16/04/2014 в 17:50
    Permalink

    Люблю субботники и отношусь к ним с пониманием.Совместная работа объединяет, можно даже найти новых друзей. А самое главное- идёшь потом и везде чисто и аккуратно. Как дома после генеральной уборки.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *