Самы лепшы горад — той, дзе мы жывём!

Ляхавічы сталі горадам-пераможцам у рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2013 год у чацвёртай катэгорыі населеных пунктаў разам з Астраўцом, Чэрыкавам і Нароўляй. Радасць і прэстыжнасць гэтай перамогі падмацоўваецца грашовай прэміяй у памеры 1500 базавых велічынь. Кожны з землякоў у адказе за тое, каб захаваць і прымножыць парадак і прыгажосць. Тым больш, калі ўлічыць, якія значныя сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў укладзены ў ляхавіцкае добраўпарадкаванне. Будзем дбайнымі гаспадарамі ў сваім доме!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *