Что в первую очередь необходимо знать ляховичским рыболовам-любителям?

З 26 чэрвеня 2014 года ўступілі ў дзеянне новыя Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Што ў першую чаргу неабходна ведаць рыбаловам-аматарам?

З гэтага часу ў неарандаваных рыбалоўных угоддзях рыбачыць можна з агульнай колькасцю кручкоў не больш як 5. Аднак, атрымаўшы пасведчанне члена рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, можна ў гэтых угоддзях лавіць рыбу аматарскімі снасцямі з колькасцю кручкоў да 10 штук (папярэдняя рэдакцыя Правілаў дазваляла да 20), а таксама на дарожку з суднаў з рухавікамі, арганізоўваць падводнае паляванне.

Аднак неабходна адзначыць, што хутка будзе зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання пералік рыбалоўных угоддзяў, дзе пералічаныя ўмовы не дзейнічаюць, а значыць, там будзе магчыма лоўля толькі снасцямі з агульнай колькасцю кручкоў не болей за 5, а лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі і падводнае паляванне будуць забаронены.

На кружках, жарліцах, стаўках і іншых аналагічных рыбацкіх сістэмах неабходна будзе ўказваць прозвішча і ініцыялы, але лавіць рыбу імі можна толькі днём і не пакідаць іх без кантролю.Нельга таксама лавіць рыбу ноччу з лодкі.

Мяняюцца тэрміны абмежавання ў сувязі з нерастам рыбы. У гэтым годзе нельга бу-дзе лавіць сома з 1 лістапада па 15 снежня, а пра вясеннія забароны будучага года будзем паведамляць.

Супрацоўнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету гатовы адказаць на ўсе пытанні, звязаныя з новымі Правіламі. Званіце па тэлефоне 8-01646-2-22-42, каб паведаміць пра падрыхтоўку і факты браканьерства і задаць пытанні.

Сяргей КРЫСЮК,

начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *