Не довезли. В Ляховичах задержали сувенирную продукцию

27 кастрычніка на аўтадарозе ля Падсаколля супрацоўнікамі АДАІ, міліцыі, інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне быў затрыманы аўтамабіль “Мерседэс-Бенц”, якім кіраваў 32-гадовы жыхар Слуцка. Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ляхавіцкага РАУС Дзмітрый Грабёнка, у аўтамабілі знаходзілася 200 літраў этылавага спірту на агульную суму 60 мільёнаў рублёў, тавар перавозіўся без патрэбных дакументаў.

29 кастрычніка недалёка ад гэтага ж месца быў спынены аўтамабіль “Мерседэс”, дзе таксама без патрэбных дакументаў перавозілася розная сувенірная прадукцыя на суму каля 46 мільёнаў рублёў.

У абодвух выпадках тавар канфіскаваны. Праводзяцца праверкі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *