Ляховичане Игорь и Анастасия Сливы — счастливые родители близнецов Димы и Дениса, которым 31 декабря исполняется ровно год

Ляхавічане Ігар і Анастасія СЛІВЫ – шчаслівыя бацькі блізнят Дзімы і Дзяніса, якім сёння спаўняецца роўна год.

31 снежня 2013 года адбылася самая значная падзея ў нашай сям’і – нарадзіліся хлопчыкі. І, зразумела, увесь мінулы год прайшоў у клопатах, звязаных з папаўненнем сямейства. З замілаваннем і гонарам назіралі, як растуць Дзімка і Дзяніска. І хаця яны блізняты, іх вельмі проста адрозніць. Дзіма – старэйшы на мінуту – больш разважлівы і задумлівы, а малодшы Дзяніс – больш непаседлівы.
За мінулы год столькі ўсяго было ўпершыню! Нашы першыя словы: у Дзяніса – “мама”, а ў Дзімы – “тата”. А яшчэ першыя крокі, першыя зубкі.
Нам давялося асвойваць многія новыя справы, вучыцца быць бацькамі – добрымі і крыху строгімі, паспяваць дзяліць увагу і любоў адразу на дваіх сыночкаў.
Асноўныя клопаты па дому, канешне, ляглі на маму Насцю. Тата Ігар зараб-
ляе грошы для сям’і, а пасля работы (працуе ён электраманцёрам на раённым вузле электрычнай сувязі – заўвага рэдакцыі) далучаецца да дамашніх спраў – іх хапае на ўсіх. У каго ёсць маленькія дзеці – нас зразумеюць. Безумоўна, дапамагаюць нашы бабулі – вялікі ім дзякуй! Яны жывуць таксама ў Ляхавічах, таму праблем з падтрымкай і дапамогай у выпадку неабходнасці няма.
Яшчэ на мінулым тыдні ўпрыгожылі першую ў жыцці нашых хлопчыкаў ёлку. Рабяты ў захапленні! Ёлку, праўда, паставілі вышэй, але яны спрабуюць дацягнуцца, вельмі ім падабаюцца цацкі.
І першыя навагоднія падарункі пад ёлачкай, і віншаванні з першым днём нараджэння – усё гэта чакае Дзімку і Дзяніску 31 снежня. Дарэчы, гэта двойчы двайное свята плануем сустракаць усёй вялікай сям’ёй – з бабулямі і дзядулем.
Ад душы жадаем усім сваім землякам міру і дабра. І каб у кожным доме звінелі дзіцячыя галасы!

One thought on “Ляховичане Игорь и Анастасия Сливы — счастливые родители близнецов Димы и Дениса, которым 31 декабря исполняется ровно год

  • 08/01/2015 в 11:24
    Permalink

    Какие замечательные малыши! Лучшего новогоднего подарочка и не придумаешь. Пусть растут на радость родным здоровенькими и счастливыми

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *