Запатрабаванае месца бывае… пустым

КДК Брэсцкай вобласці праведзена праверка Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці.
Ліцэй спецыялізуецца на падрыхтоўцы трактарыстаў-машыністаў сельгасвытворчасці, экскаватаршчыкаў, вадзіцеляў, слесараў па рамонце сельгасмашын і абсталявання, электразваршчыкаў для сельгасарганізацый. Устаноўлена, што ў 2012-2014 гадах пры гранічнай колькасці навучэнцаў 620 чалавек тут фактычна навучаліся ад 247 да 357 (нагрузка не перавышала 58 працэнтаў). У выніку не больш як на 29 працэнтаў ад праектнай магутнасці былі запоўнены і 2 інтэрнаты. 22 пакоі наогул не выкарыстоўваліся больш за 3 гады, на іх ацяпленне неэфектыўна зрасходавана больш за 96 мільёнаў рублёў.
Ва ўстанове не арганізавана на належным узроўні работа па спагнанні сродкаў з выпускнікоў ліцэя, што не прыбылі на месца размеркавання ці былі звольнены падчас абавязковай адпрацоўкі. У 2012-2013 гадах у адносінах 14 выпускнікоў ліцэя прыняты рашэнні аб спагнанні сродкаў за навучанне, але замест 342 мільёнаў спагнана толькі 34.
Устаноўлены і іншыя парушэнні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асоб.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *