Не выправіўся – арышт

Прэвентыўны нагляд судом устанаўліваецца ў адносінах грамадзян, якія былі асуджаны за цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы, а таксама тымі, хто атрымаў прыгавор з адтэрміноўкай пакарання, без прызначэння пакарання, пры ўмоўна-датэрміновым вызваленні з месцаў пазбаўлення волі. Асноўная мэта такога нагляду – прафілактычная, каб папярэдзіць здзяйсненне новых злачынстваў.

Яшчэ ў ліпені мінулага года суд Івацэвіцкага раёна ўстанавіў на 6 месяцаў прэвентыўны нагляд у адносінах жыхара вёскі Кавалі Ляхавіцкага раёна. Гэты грамадзянін абавязаны быў не пакідаць свой дом у пэўны час сутак, з’яўляцца да 4 разоў у месяц у РАУС для рэгістрацыі. Аднак раней тройчы судзімы за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на волі зноў пераступаў закон. Тройчы судом Ляхавіцкага раёна прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, што і стала прычынай узбуджэння супраць яго крымінальнай справы за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Справа разглядалася падчас выязнога судовага пасяджэння ў РАУС. На ім прысутнічалі і асобы, схільныя да ўчынення правапарушэнняў. Што датычыцца жыхара вёскі Кавалі, то ён асуджаны да арышту тэрмінам на 3 месяцы і ўжо адбывае пакаранне. Каб прысутныя не паўтарылі яго лёс, ім нагадалі пра недапушчальнасць асацыяльных паводзін, крымінальную адказнасць за ўчыненне злачынстваў.

Ігар ПАЛЫКА, намеснік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *