Хуткія, як вецер

19 каманд прынялі ўдзел у першынстве вобласці сярод СДЮШАР і ДЮСШ па лёгкай атлетыцы. На гэты раз за перамогу змагаліся юнакі і дзяўчаты 1996-1997 гадоў нараджэння.
Шэсць першых месцаў на траіх — па два на кожнага — прывезлі з гэтых спаборніцтваў Уладзіслаў Марціновіч і Кірыл Максіменка з САШ № 1 (адпаведна ў бегу на 1500 і 3000 метраў, у бегу на 200 і 400 метраў), Лізавета Кандрацьева з САШ № 2 (бег на 1500 і 3000 метраў). Вучань САШ № 2 Максім Падзіна «ўзяў» другое месца ў штурханні ядра, а Ангеліна Сліва (САШ № 1) фінішавала трэцяй на дыстанцыі 1500 метраў.
Вылучыліся ляхавічане ў камандных спаборніцтвах: у эстафетным бегу сярод юнакоў (600+400+200 метраў) перамагла наша каманда ў складзе Кірыла Максіменкі, Уладзіслава Марціновіча і Аляксея Ізафатава. Наогул, каманда Ляхавіцкай ДЮСШ стала бронзавым прызёрам і ў складзе тройкі лепшых спартыўных дружын вобласці прыме ўдзел у першынстве Рэспублікі Беларусь сярод СДЮШАР і ДЮСШ, што адбудзецца 8-9 лютага 2011 года ў горадзе Гомелі.
Дарэчы, да спаборніцтваў нашых юных лёгкаатлетаў рыхтавалі трэнеры Андрэй Іванюценка і Алена Ульянава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *