Тэлеграма ў нумар

Экіпажу збожжаўборачнага камбайна ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» – старшаму камбайнеру Юруцю Андрэю Уладзіміравічу, камбайнеру Юруцю Уладзіміру Уладзіміравічу;

маладзёжнаму экіпажу збожжаўборачнага камбайна СВК «Жарабковічы» – старшаму камбайнеру Дзянішчыку Андрэю Канстанцінавічу, камбайнеру Булатаму Паўлу Антонавічу

Паважаныя хлебаробы-двухтысячнікі!

Вы дасягнулі выдатных вынікаў – пераадолелі знакавы рубеж уборачнай кампаніі. Такі высокі вынік атрыманы дзякуючы вашай самаадданай працы, прафесіяналізму і любві да роднай зямлі. Да гэтай адзнакі ўшчыльную наблізіліся і некаторыя іншыя працаўнікі хлебнай нівы, што ў чарговы раз даказвае – наш раён багаты не толькі земляробскімі традыцыямі, але і людзьмі, вернымі хлебаробскай справе.

Ад усёй душы дзякуем вам і ўсім удзельнікам жніва за дасягнутыя поспехі. Жадаем моцнага здароўя, натхнення ў працы, дабрабыту і цяпла ў сем’ях.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                               РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *