Усяго адзін тэлефонны званок

З 1 сакавіка па 1 мая 2011 года дабрачынная тэлефонная лінія “Захавай жыццё” ажыццяўляе збор сродкаў на карысць Дома дзіцяці г. Пінска. Ініцыятар праекта Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Здароўе ў ХХІ стагоддзе”.
Пінскі дом дзіцяці – адзіны ў Брэцкай вобласці. Зараз тут выхоўваецца 105 малышоў ва ўзросце да 4-х гадоў. Пераважна, гэта дзеткі з неўладкаваных сем’яў, з асаблівасцямі ў развіцці.
Дапамагчы можа кожны. Дастаткова набраць з гарадскога тэлефона 8-902-101-3333, тым самым вы ахвяруеце на іх патрэбы 4700 рублёў. Гэтая сума будзе ўключана ў ваш рахунак аплаты за гарадскі тэлефон. Першыя 10 секунд пасля званка, у час якіх аператар тлумачыць умовы праекта, бясплатныя. Каб званок стаў дабрачынным, неабходна дачакацца слоў падзякі.
Калі вы абанент МТС – тады адпраўце SМS на нумар 553. Пачніце SМS з лічбаў 505 і праз прабел укажыце суму ахвяравання. З вашага рахунку здымаецца толькі сума ахвяравання. Такая магчымасць з’явілася дзякуючы падтрымцы плацёжнай сістэмы іРау, а эмітэнтам электронных грошай выступае ААТ “Парытэтбанк”. Таксама можна зрабіць ахвяраванні ў любым банку і аддзяленні пошты (р/р 3015702530014, у аддзяленні № 527 ААТ “Белінвестбанк”, код 739 г. Мінск, вул. Леніна, д. 16 УНН 600978346).
Справаздача і падрабязнасці на сайце www.opeka.by. На гэтым жа сайце вы зможаце зрабіць ахвяраванні з дапамогай Easy Pay або WebMoney.
Юлія МЯЛЕШКА, МДГА “Здароўе ў ХХІ стагоддзе”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *