Дзяржтэхаглядная дэкада

З 21 па 30 сакавіка УДАІ МУС, транспартная інспекцыя і УП “Белтэхагляд” Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь плануюць рэспубліканскую сумесную дэкаду пад назвай “Дзяржтэхагляд”.

Будуць праведзены рэйды з мэтай выяўлення ўдзельнікаў дарожнага руху, чые аўтамабілі своечасова не прайшлі дзяржтэхагляд.

Групы, у састаў якіх увойдуць прадстаўнікі ДАІ, транспартнай інспекцыі і “Белтэхагляда”, у першую чаргу звернуць увагу на аўтамабілі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Праверцы ў абавязковым парадку будуць падвяргацца транспартныя сродкі з яўнымі тэхнічнымі няспраўнасцямі. Парушальнікі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Такое мерапрыемства традыцыйна праводзіцца два разы ў год – вясной і восенню. Асноўная мэта акцыі – узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў, недапушчэнне эксплуатацыі тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў.

Сцяпан ЦІТКО,

начальнік МДС № 215 УП “Белтэхагляд”.

Выкарыстана ілюстрацыя з  сайта simferopol.flagma.ua

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *