На пасту

Дзяніс Кучура, Аляксей Ляшкоў, Віталій Страмавус.

Вартавыя неба – ёсць такая прафесія. Выдатна валодаюць ёю ваеннаслужачыя і служачыя батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Яны нясуць пастаяннае баявое дзяжурства па абароне паветраных межаў краіны.
На камандным пункце дзяжурныя няспынна сочаць за паветранай сітуацыяй у зоне сваёй адказнасці, праводзячы за суткі не адзін дзясятак паветраных суднаў.
Добра ведаюць сваю службу і старанна выконваюць абавязкі ў тым ліку і начальнік групы апрацоўкі інфармацыі лейтэнант Аляксей Ляшкоў, начальнік перадаючага радыёвузла прыёмна-перадаючага радыёцэнтра старшы прапаршчык Дзяніс Кучура, начальнік змены перадаючага радыёвузла старшы прапаршчык Віталій Страмавус. Дарэчы, Дзяніс і Віталій – нашы землякі, родам з Альхоўцаў і Мыслабажы адпаведна. Яны пасля тэрміновай службы ў арміі засталіся служыць па кантракце, потым закончылі школу прапаршчыкаў.
Побач з Аляксеем Ляшковым службу нясе і яго жонка Наталля, яна – аператар групы кантролю.
Забеспячэнне надзейнай сувязі – адна з важнейшых задач у сучаснай арміі. На адказнай пасадзе дзяжурных па сувязі ў батальёне кіравання – не толькі мужчыны. Не першы год выдатна спраўляецца з пастаўленымі задачамі прапаршчык Іна Альфер. Сярод лепшых механікаў батальёна – радавы Іван Куўшынаў.
Адказнасць і дысцыплінаванасць, арганізаванасць і прафесіяналізм, здольнасць прымаць правільнае рашэнне ў любых умовах – гэтымі якасцямі валодаюць ваенна- служачыя батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады, надзейныя абаронцы паветраных межаў Беларусі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Іна Альфер і Іван Куўшынаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *