Дзяржаўныя сімвалы. Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Міжнародны аўтарытэт, перспектывы развіцця любой краіны пачынаюцца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў. Для кожнага беларуса герб, флаг і гімн – не проста галоўныя адметныя знакі дзяржавы, а прадмет асаблівага шанавання і гонару. Яны сведчаць пра незалежнасць нашай краіны, увасабляюць у сабе пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных здзяйсненняў беларускага народа, заклікаюць грамадзян самааддана служыць   Радзіме, ганарыцца ёю, абараняць яе суверэнітэт.

Няхай гэты святочны дзень яшчэ больш з’яднае беларусаў, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за лёс сваёй краіны. Здароўя, сямейнага дабрабыту, ажыццяўлення ўсіх планаў, новых працоўных поспехаў на карысць роднага краю – вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.                                          Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *