Цыгарэта – зброя супраць вашага здароўя. 17 лістапада – Сусветны дзень некурэння

Курэнне – адна з самых шкодных звычак. Па даных статыстыкі, гэтую згубную цягу адчувае больш за палову мужчынскага і чвэрць жаночага насельніцтва планеты.
Курцы лічаць, што тытунь не прыносіць асаблівай шкоды. Больш таго, некаторыя нават сцвярджаюць, што курэнне супакойвае і падбадзёрвае іх.
Як жа яны памыляюцца!
Прывыканне да цыгарэты фарміруецца паступова, пасля пэўнага часу курэнне становіцца цягай, і чалавек не можа без яго абыходзіцца. Пры курэнні ўтвараюцца смолы, у якіх утрымліваецца не менш за 40 розных шкодных рэчываў, якія    згубна ўздзейнічаюць на арганізм чалавека. Чым больш інтэнсіўная зацяжка тытунёвым дымам, тым хутчэй праяўляецца яго таксічнае дзеянне. Найбольш актыўным рэчывам, што ўваходзіць у састаў тытуню, з’яўляецца нікацін. Ён уключаецца ў працэс абмену рэчываў і становіцца неад’емнай яго  часткай. Адсутнасць у арганізме нікаціну выклікае раздражняльнасць, парушэнне сну, патрэбу зноў і зноў цягнуцца за цыгарэтай.
У выніку ў курца рана ці позна ўзнікаюць паталагічныя змяненні ў дыхальных шляхах, страўнікава-кішачным тракце, сасудах сэрца, мозгу, ніжніх канечнасцях, што прыводзіць да развіцця розных захворванняў, а таксама скарачэння тэрміна жыцця.
Асабліва курэнне небяспечна для падлеткаў.  Калі курыць цяжарная жанчына, яна атручвае не толькі сябе, але яшчэ і ненароджанае дзіця, парушае нармальнае яго развіццё. Павялічваецца пагроза заўчасных родаў, выкідышаў. З малаком жанчыны, якая курыць, тытунёвыя яды паступаюць у арганізм малыша, акрамя гэтага пад уплывам курэння змяншаецца колькасць і якасць  малака.
Ёсць яшчэ адна дэталь, вельмі сур’ёзная, пра якую, на жаль, не ўсе памятаюць. Існуе тэрмін “пасіўнае курэнне”. Прымяняецца ён да лю-дзей, якія не па сваёй волі вымушаны ўдыхаць тытунёвы дым. Каля 50 працэнтаў яго выдыхаецца курцамі ў паветра памяшкання, дзе могуць быць і  іншыя людзі. І ім даводзіцца ўдыхаць столькі шкодных рэчываў, нібы яны самі выкурылі некалькі  цыгарэт.
Дзеля самага каштоўнага дару прыроды – свайго здароўя і здароўя людзей         вакол – лепш не курыць. Калі вы пакуль яшчэ курыце – кідайце! Гэта зрабіць ніколі не позна.
Святлана ПАСТЭРНАКЕВІЧ,
інструктар-валеолаг паліклінікі.

One thought on “Цыгарэта – зброя супраць вашага здароўя. 17 лістапада – Сусветны дзень некурэння

  • 18/11/2016 в 14:34
    Permalink

    Только не так просто пройти по улице, чтобы тебя не обдали сигаретным дымом. Курильщики курят в свое удовольствие, а больше страдают те, кто вокруг .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *