Штабная трэніроўка

На 9 снежня 2016 года запланавана правядзенне рэспубліканскай штабной трэніроўкі з органамі кіравання і сіламі дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў асенне-зімовы перыяд.
Падчас штабной трэніроўкі на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будуць адпрацаваны план абароны насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый і дзеянні па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У вучэннях будуць задзейнічаны сілы і сродкі ЖКГ, раёна газазабеспячэння, электрасетак, ДЭУ-24, ДРБУ-200, РАУС, РАНС, райбальніцы, іншых аварыйных службаў.
Марына Касаковіч,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *