Вас чакае прыпіска

Раённы выканаўчы камітэт 20 снежня 2016 года прыняў рашэнне № 1260 “Аб прыпісцы грамадзян 2001 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна”.
У адпаведнасці з рашэннем, прыпіска праводзіцца ў студзені-красавіку 2017 года. Грамадзян 2001 года нараджэння, не прыпісаных ва ўстаноўленыя тэрміны, а таксама тых, хто не праходзіў прыпіску раней,  атрымаў ці аднавіў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і належыць першапачатковаму прыёму на воінскі ўлік, прадугледжана прыпісваць на працягу ўсяго года ва ўстаноўленым парадку. Прыпіска ажыццяўляецца ў паліклініцы Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Грамадзянам, якія нарадзіліся ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2001 года, пражываюць па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна і не атрымалі павестку аб яўцы на прыпіску да прызыўнога ўчастка, а таксама грамадзянам старэйшага прызыўнога ўзросту, якія па розных прычынах не прайшлі прыпіску раней, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу (Ляхавіцкага раёна) ваеннага камісарыята г.Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе г.Ляхавічы,    вул. Чкалава, 8 да 31 снежня   2017 года. Пры сабе мець дакументы, што сведчаць асобу.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаны своечасова выдаваць грамадзянам неабходныя даведкі, дакументы, указаныя ў персанальных павестках, а таксама аб’ектыўныя характарыстыкі і прымаць меры да своечасовага апавяшчэння аб яўцы іх на прызыўны пункт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *