Усе дарогі вядуць у Полацк – сталіцу Дня беларускага пісьменства – і Давыд-Гарадок, дзе ў суботу на абласных «Дажынках» будуць ушаноўваюць лепшых хлебаробаў

Шаноўныя сябры!
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята – Дзень беларускага  пісьменства. 2017 год праходзіць пад знакам  першадрукара Францыска Скарыны.
Паўтысячагоддзе назад ён выдаў «Псалтыр», што стала пачаткам беларускага кнігадрукавання. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.
Мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру бессмяротнымі творамі. Беларусь ведае свае духоўныя карані, беражэ дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.
Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас са святам і ад усёй душы жадаем прыгожых спраў і светлых памкненняў, мудрасці  і натхнення, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                                 Раённы  Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *