Кадэты ў кімано адзеты

Адбыліся спаборніцтвы на першынство Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод кадэтаў (юнакоў і дзяўчат 2001- 2003 гадоў нараджэння). У Баранавічы, а форум таленавітых і перспектыўных адзінаборцаў праходзіў на базе мясцовай СДЮШАР, прыехалі ўсе школы дзюдо Брэстчыны. Каманд набралася пад паўтара дзясятка, паколькі прысутнічаў яшчэ і «адборачны» інтарэс. Пераможцы ў сваіх вагавых катэгорыях кваліфікаваліся на ўдзел у кадэцкім рэспубліканскім першынстве. Старт прыме алімпійскі спарткомплекс «Стайкі» ў студзені.
Вынік баранавіцкага выступлення ляхавіцкіх дзюдаістаў варты высокай ацэнкі. Пераможцамі і, адпаведна, уладальнікамі пуцёвак у Стайкі сталі Ягор Юруць (вагавая катэгорыя 81 кілаграм), Вераніка Хвясько (70) і Кацярына Анціпава (48). Віталій Лушкевіч, Аляксей Ракуць, Кацярына Ракуць і Ульяна Шчарбакова дабраліся да фінальных схватак. Саступілі, аднак і серабро турніру ўспрымаецца як высокая ацэнка іх выступлення. Яшчэ ў дзюдаістаў ДЮСШ нашага раёна два трэція месцы: у Паўла Вільчэцкага і Данііла Глушкоўскага. Апошні, дарэчы сказаць, некалькі месяцаў як змяніў Ляхавіцкую спартшколу на Брэсцкае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву.
Усе з пералічаных вышэй пераможцаў і прызёраў аблпершынства з’яўляюцца выхаванцамі ляхавіцкага настаўніка Віктара Богуша.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота з сайта аддзела адукцыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *