Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!


Ад усёй душы віншуем вас са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем. Гэта свята нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы людзей, умацоўвае традыцыі нашых продкаў.
Велікодныя дні напоў-нены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любві. Яны зноў заклікаюць задумацца над сутнасцю жыцця, асэнсаваць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Шчыра жадаем, каб гэта светлае свята сагрэла вашы сэрцы радасцю і цеплынёй стасункаў з роднымі і блізкімі, прынесла ў вашы дамы ўзаемаразуменне і шчасце, павагу і любоў. Моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту і вясенняга настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.                                Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *