Сэрвіс ад “Вераса”

Не перастае радаваць і здзіўляць шматлікіх наведвальнікаў магазін «Верас», які штодня гасцінна сустракае сотні пакупнікоў. Тут на розны густ і запыты не толькі прадукты, але і спадарожныя тавары — усяго больш за 3 тысячы найменняў. А якое задавальненне пасядзець за кубачкам кавы і паслухаць добрую музыку ў аддзеле па продажы кандытарскіх вырабаў.

«Верас» — без перабольшвання, візітоўка ляхавіцкага фірменнага гандлю. З якім нецярпеннем чакалі адкрыцця рэканструяванага і адрамантаванага гандлёвага аб’екта мы, пакупнікі. І нашы чаканні поўнасцю апраўдаліся. Абноўлены магазін фірменнага гандлю СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» стаў яшчэ больш папулярным і запатрабаваным.  Пакупнікоў абслугоўвае дружны і зладжаны калектыў прафесіяналаў на чале з загадчыцай Святланай Страмавус.

Пры падтрымцы кіраўніцтва завода калектыў «Вераса» пастаянна працуе над пашырэннем асартыменту тавараў, паляпшэннем якасці абслугоўвання, аснашчэннем мага-зіна новым сучасным абсталяваннем, ростам тавараабароту (за мінулы год ён склаў 112,5 працэнта). Менавіта гэтыя паказчыкі разам з рэнтабельнасцю гандлёвага аб’екта, разнастайнымі праведзенымі дэгустацыямі прадукцыі сталі вызначальнымі падчас падвядзення вынікаў што-гадовага конкурсу на лепшы фірменны магазін сярод прадпрыемстваў канцэрна «Брэстмясамалпрам»: каторы год запар магазін «Верас»  прызнаны лепшым сярод аналагічных гандлёвых аб’ектаў Брэстчыны.

— Безумоўна, прыемна і вельмі ганарова, што чарговы раз перамагаем у такім прэстыжным конкурсе. Цвёрда ўпэўнены, што гэта да многага абавязвае. Таму і далей будзем імкнуцца трымаць марку не толькі «Вераса», але і ўсяго прадпрыемства ў цэлым, — гаворыць галоўны спецыяліст па гандлі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Тамара Гірыловіч.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *