Не павінна памяць зарастаць быллём. Індыкатар сумлення «схаваўся» за дзікімі травамі

На жаль… З зайздросным пастаянствам гэты сюжэт з’яўляецца кожнае лета: могілкі, зарослыя травамі ўпоравень з агароджамі і помнікамі. Тэрыторыя смутку, тэрыторыя вечнага спакою, тэрыторыя, стан якой у многім сведчыць пра чалавечнасць жывых. І гэтае сведчанне часта не робіць гонару тым, хто ў адказе за элементарны парадак на такім спадарожным кожнаму населенаму пункту ўчастку.
На старых праваслаўных могілках у райцэнтры жылкамунгас культывуе дзікія травы. Відовішча жудаснае. Унутры агароджаў у пераважнай большасці парадак, а вось сцяжынкі да магіл зараслі данельга. Не хацелася б гэтага сюжэта для фотаздымка, але хто заступіцца за тых, хто тут знайшоў свой апошні прытулак? Супраць забыцця ў даным выпадку ёсць дзейсны сродак – газонакасілка і сумленне.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

One thought on “Не павінна памяць зарастаць быллём. Індыкатар сумлення «схаваўся» за дзікімі травамі

  • 31/05/2018 в 14:26
    Permalink

    Сапраўды, чаму праблема гэта паўтараецца кожны год? Няўжо так цяжка падтрымліваць парадак на могілках, шанаваць памяць? Здаецца, не так цяжка ліквідаваць зараснікі травы — асаблівых фінансавых сродкаў і абсталявання не патрабуецца. Гэта ж не дрэвы спілаваць …

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *