Каля вёскі Літва Ляхавіцкага раёна знойдзены артылерыйскі снарад

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, апоўдні 11 чэрвеня недалёка ад вёскі Літва пры правядзенні сельгасработ знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Да прыбыцця сапёрна-піратэхнічнай групы на полі быў выстаўлены пост у складзе супрацоўнікаў міліцыі. Спецыялісты ўстанавілі, што снарад не падлягае транспарці- роўцы, таму небяспечная знаходка знішчына на месцы.
Нагадаем: у выпадку знаходкі выбухованебяспечнага прадмета ці знешне падобнага на яго, забараняецца самастойнае абследаванне ці перамяшчэнне. Неабходна адразу патэлефанаваць у міліцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *