На маршруце ўвагі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў вёў прыём у Ляхавіцкім раёне

 

Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Цупрыка выязны прыём грамадзян – тая форма работы ў акрузе, якая дазваляе глыбока і ўсебакова ўнікаць у актуальныя пытанні жыцця насельніцтва, працоўных калектываў, а таксама ў праблемы, што патрабуюць вырашэння.

Каардынаты ліпеньскага прыезду ў акругу – Тухавічы і Востраў. У пасёлку торфабрыкетчыкаў Леанід Цупрык правёў прамую тэлефонную лінію, а потым прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Аналагічны прыём адбыўся і ў аграгарадку Востраў. Разам з членам парламента, па добрай ужо традыцыі, працаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Леанід Калбаса.
Праблемы, якія ўзнімалі мясцовыя жыхары, датычылі медыцынскай рэабілітацыі, зручнага для жыхароў гэтага рэгіёна транспартнага забеспячэння. Прагучалі пытанні экалагічнага і прыродаахоўнага характару, стану некаторых вясковых вуліц, падтаплення ўчастка і іншыя. Паступіла прапанова аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі ў гонар загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Тухавіч.
Усе гэтыя і іншыя пытанні, агучаныя вяскоўцамі, Леанід Цупрык узяў на кантроль. Леанід Аляксандравіч адзначыў станоўчую акалічнасць: раённая ўлада пра існуючыя праблемы ведае, вывучае магчымасць іх вырашэння, адшуквае неабходныя для гэтага сродкі. Як падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, пры сустрэчы са старшынёй раён- нага выканаўчага камітэта Аляксандрам Камінскім размова ішла ў тым ліку і па гэтых пытаннях.
У раскладзе рабочага дня парламентарыя ў акрузе было наведванне сацыяльных аб’ектаў, працоўных калектываў. Леанід Цупрык пабываў у Тухавіцкай і Востраўскай школах, на торфабрыкетным заводзе «Ляхавіцкі», пацікавіўся гандлёвым абслугоўваннем гэтых даволі буйных населеных пунктаў, пагутарыў з вяскоўцамі. З першых вуснаў – самая дакладная інфармацыя пра тое, што хвалюе людзей.
Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *