Веласіпед з нагамі

Жыхарка Задвор’я звярнулася ў  міліцыю з-за ўкрадзенага веласіпеда, які   яна  26 ліпеня закрыла на ключ і пакінула каля магазіна па вуліцы Леніна ў райцэнтры.

Аддзел крымінальнага вышуку РАУС з дапамогай камер відэаназірання  ўстанавіў злодзея – ім аказаўся  непрацуючы жыхар вёскі Куршынавічы 1964 г.н.  Ён затрыманы, украдзенае канфіскавана.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама,  па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *