Авария в Ляховичах. «Rover» не пропустил «УАЗ» — отказали тормоза.

Тармазы падвялі
Раніцай 1 верасня ў райцэнтры на скрыжаванні сутыкнуліся два аўтамабілі. Вадзіцель «Rover», які рухаўся па вуліцы Юбілейнай з боку малочнага завода, не прапусціў «УАЗ» (ехаў па галоўнай дарозе па вуліцы Леніна з боку Русінавіч). У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Прычынай ДТЗ кіроўца «Rover» назваў адмову работы тармазной сістэмы (дарэчы, транспартны сродак не прайшоў тэхагляд). Вадзіцелі былі цвярозыя.
Праводзіцца праверка.
Аляксандр Анікевіч, старшы дзяржаўтаінспектар.
 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *