Мы ўспамінаем пра Серафіма…6 верасня – асаблівая дата для праваслаўных вернікаў Ляхавіччыны.

6 верасня – асаблівая дата для праваслаўных вернікаў Ляхавіччыны. У царкоўным календары – Дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага, які нарадзіўся ў Падлессі. Яму было наканавана стаць нябесным заступнікам зямлі беларускай і малітоўнікам пра Ляхавіччыну.
Штогод у гэты дзень у Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве праходзіць святочная літургія, якой папярэднічае Хрэсны ход. Сёлета па добрай традыцыі ў богаслужэнні прыняў удзел Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцефан.
Святочныя богаслужэнні прайшлі і ў храме Святога Духа ў аграгарадку Падлессе. Як расказала бібліятэкар Падлескай СБ Ларыса Глеб, актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі рабяты з бібліягуртка, мясцовыя школьнікі, выхаванцы нядзельнай школы – чыталі вершы, спявалі, распавядалі пра жыццё Святога Серафіма.
Ведаюць гэта ўсе падляшане:
Памятны дзень тут сягоння пры храме.
Дзеці ўсе і дарослыя з імі –
Мы ўспамінаем аб Серафіме.

Фота Сяргея Варановіча.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *