Пад Пакровам пяшчоты. Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Днём маці – светлым святам, якое блізкае сэрцу кожнага чалавека. З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце. Незаменная, самаахвярная мацярынская любоў суправаджае і аберагае на працягу ўсяго жыццёвага шляху.
Нялёгка навучыць дзяцей дабру і прыгажосці, любві і справядлівасці, вырасціць з іх сапраўдных грамадзян сваёй краіны. Дзякуючы жаночай інтуіцыі, мудрасці і працавітасці, цярпенню і веры, вы пераадольваеце любыя цяжкасці, знаходзіце правільнае выйсце нават з самых складаных сітуацый.
Энергію і мэтанакіраванасць, актыўную жыццёвую пазіцыю праяўляеце вы на вытворчасці, у прадпрымальніцтве, палітыцы, грамадскай дзейнасці.
У гэта светлае асенняе свята звяртаемся да вас, дарагія жанчыны-маці, з пачуццём вялікай удзячнасці і любві, з пажаданнямі шчасця, здароўя, дабрабыту ў сем’ях, доўгіх гадоў жыцця.
Няхай мацярынская радасць ніколі не азмрочваецца, будзе поўнай і жыццесцвярджальнай.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *