Пачынайце! У Ляхавічах прайшоў адкрыты турнір па дзюдо, прысвечаны памяці нашага земляка Сяргея Свянтэцкага

На мове арыгінала, а на татамі каманды падаюцца толькі на японскай, гэта гучыць «хаджыме». Азначае, што рэферы дазваляе дзюдаістам пачаць паядынак. У 11 гадзін мінулага чацвярга каманда «пачынайце» прагучала ў адрас адкрытага турніру па дзюдо, прысвечанага памяці нашага земляка Сяргея Свянтэцкага. У сённяшнім фармаце спаборніцтвы праводзяцца другі раз. Сталіца, вобласць, гарады і раёны з розных куткоў краіны дэлегавалі сваіх выхаванцаў у Ляхавічы. Так што на татамі было цесна. І горача. Наколькі? Пра гэта і многае іншае «Ляхавіцкі веснік» раскажа ў наступным выхадзе. І пакажа на фота таксама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *