Машына ў зімовых шынах. З 1 снежня па 1 сакавіка машыны павінны быць «абутыя» ў зімовыя шыны

З 26 лістапада па 6 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Жыццё даражэй за шыны!».
Прычынай аварый часта становяцца снег і галалёдзіца. Пры няправільных дзеяннях вадзіцеля аўтамабіль на дарозе можа стаць некіруемым. Зімой патрабуюцца не толькі асаблівыя навыкі ваджэння, але і старанная падрыхтоўка тэхнікі да эксплуатацыі.
У перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка машыны павінны быць «абутыя» ў зімовыя шыны, якія ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і маркіруюцца знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» ці «All seasons». Карыстанне шынамі, на якіх адсутнічае даная маркіроўка, зімой забаронена. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Паўторнае парушэнне на працягу года будзе каштаваць ад дзвюх да пяці БВ.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.