Падарунак Дзеду Марозу

Прылаўкі магазінаў літаральна стракацяць ад безлічы навагодніх шароў, банцікаў, гірляндаў, мішуры. Але ўпрыгожыць сваю ёлачку хочацца чым-небудзь асаблівым, зрабіць яе незвычайнай. Сакрэт непаўторнасці пушыстай прыгажуні ведаюць педагог дадатковай адукацыі ЦДАДіМ Надзея Садоўская і яе выхаванцы. Яны ўключаюць фантазію (а ў дзяцей гэта атрымліваецца выдатна), дадаюць крыху цярпення, стараннасці – і цацка ручной работы гатова. Значыць,  ёлка будзе класная!

Фота Маргарыты КУХТА.