Найдены воры, похитившие телефоны из салона МТС в Ляховичах

Пра рэзананснае злачынства, што адбылося днямі ў райцэнтры, паведамляла не толькі раёнка, але і рэспубліканскія СМІ. Па факце крадзяжу, учыненага ў ноч на 1 снежня з гандлёвага павільёна МТС у ляхавіцкім кінатэатры «Кастрычнік», была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены ў буйным памеры). Зладзеі забралі 31 мабільны тэлефон розных мадэляў і аксесуары да іх, камп’ютар-планшэт на агульную суму звыш 18 тысяч рублёў.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах знайшлі злодзеяў. Імі аказаліся тры жыхары Баранавічаў, адзін з іх раней судзімы. Частка ўкрадзенага, што зладзеі не паспелі збыць, канфіскавана ў час вобыску.
У вышуку прымалі ўдзел і супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама. Немалую ролю ў раскрыцці злачынства адыграла тое, што ў павільёне была ўстаноўлена сістэма відэаназірання.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,  начальнік РАУС.

Загаловак у газеце «Дазваніліся»