Аварии в Ляховичском районе

Снежнае надвор’е ў мінулую пятніцу стала прычынай дзвюх аварый. Днём на 14-ым кіламетры аўтадарогі Р-4 у раёне в. Дарава-Чыж у кювет з’ехала «Таёта»: вадзіцель 1982 г.н. не ўлічыла ўмовы надвор’я і не справілася з кіраваннем.
Праз тры гадзіны па той жа прычыне ДТЗ здарылася ў вёсцы Зубелевічы: за рулём аўтамабіля «Опель Астра», што ўрэзаўся ў бетонны слуп, была жыхарка Канюхоў 1993 г.н.
Людзі не пацярпелі. Устаноўлена, што вадзіцелі былі цвярозыя. Колы аўтамабіляў абсталяваны зімовымі шынамі. АДАІ нагадвае: зімовыя ўмовы надвор’я патрабуюць асаблівай увагі і пільнасці.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы  дзяржаўтаінспектар.