Універсальнай мовай фота. Галерэя Вадзіма ЯФІМЧЫКА

Не трэба быць паліглотам, каб без перашкод цябе зразумеў любы чалавек з любога куточка планеты Зямля

Рака Шчара, Ляхавіцкі раён
Грушаўская сажалка
Зноў Грушаўка

І гэта даказвае ляхавічанін Вадзім Яфімчык, які дасканала авалодаў універсальнай мовай – мовай фота. У ягоным аб’ектыве – пейзажы. Як жа шчымліва ён прызнаецца ў любві да родных краявідаў… Хіба ў даным выпадку  патрэбны словы?!

Наш зямляк Вадзім Яфімчык індывідуальны прадпрымальнік, заняты ў сферы будаўніцтва. Але ці не меншая частка яго памкненняў аддадзена творчасці. Ва ўсякім разе яго па праве можна назваць фотамастаком, настолькі лірычнае аўтарскае бачанне прыгажосці. І сённяшняя фотагалерэя на старонках «ЛВ», спадзяёмся, не апошняя.
Вольга СВЯТЛОВА.

Вечар у сядзібе (Грушаўка).