Пастулат адказнасці

Калі гаварыць пра ідэальны вобраз  медыка, за прататып узяла б урача анестэзіёлага-рэаніматолага райбальніцы Валерыя Саланенку

Не проста ўлюбёны ў прафесію – ён жыве ёю. А як па-іншаму, здзіўляецца Валерый Трафімавіч: урачом нельга быць напалову, таму што адказнасць за здароўе чалавека – надзвычайная адказнасць. І гэта пастулат для кожнага, хто апрануў белы халат.
Валерый Саланенка – дружалюбны, ветлівы і проста харошы, светлы чалавек. Гаворыць, што і яму ў жыцці шанцуе на добрых людзей. Як, напрыклад, пашанцавала з калектывам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі. Усе як на падбор, разумеюць адзін аднаго з паўслова, іншы раз – і без слоў.
Пра дынастыю Саланенка раёнка пісала неаднойчы, з агульнага сямейна-медыцынскага стажа яму належаць чатыры дзесяцігоддзі. У родныя Ляхавічы   вярнуўся па размеркаванні пасля Гродзенскага медінстытута. Спачатку ў Крывошынскую ўчастковую бальніцу, пасля ўладкаваўся ў райбальніцу анестэзіёлагам-рэаніматолагам. У працоўнай кніжцы месцам працы стаіць любімая Ляхавіцкая ЦРБ.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.