У Ляхавічах прайшоў конкурс «Сапраўдны мужчына»

У Ляхавічах прайшоў конкурс «Сапраўдны мужчына». Яго арганізатары — райкам БРСМ і ДАСААФ  — прадумаліі для ўдзельнікаў  конкурсы і падарункі, каб яны дастойна прэзентавалі свае ўменні і веды.

Пераможцай у двух намінацыях  стаў загадчык Падлескай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Андрэй Пуцілаў. Ён лепш за ўсіх ведае правілы дарожнага руху і хутчэй спраўляецца з  процівагазам. А Андрэй Кароль з СВК «Ляхавіцкі» — самы трапны.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары «ЛВ».