Бязлітасны агонь. Пажар у Ляхавіцкім раёне: загінулі бацька і сын

А палове другой гадзіны ночы ў суботу ў РАНС  паступіла паведамленне пра пажар у аграгарадку Нача. Калі вырата-вальнікі  прыбылі на месца здарэння, гарэў дах двухкватэрнага драўлянага дома.  У адной з кватэр  пражывала пенсіянерка 1939 г.н., якая была эвакуіравана. Яна не пацярпела. Суседзі паведамілі пажарным, што ў другой кватэры могуць знаходзіцца бацька і сын. Мужчын 1949 і 1981 г. н. знайшлі нежывымі.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.  Адна з версій – неасцярожнае  абыходжанне з агнём пры курэнні.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.

 Фота РАНС.