Канстытуцыя гарантуе. Са святам вас, дарагія землякі, з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары  Ляхавіцкага раёна!

25 гадоў назад 15 сакавіка 1994 года адбылася значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі – прыняты Асноўны Закон, прызнаны адным з самых прагрэсіўных у свеце.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначыла прынцыпы суверэнітэту краіны, стала трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
Наш абавязак – кіравацца канстытуцыйнымі нормамі, вынікова працаваць, уносіць свой дастойны ўклад у рост эканомікі роднай зямлі. Упэўнены, што мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць малой радзімы.
Са святам вас, дарагія землякі, з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Жадаем вам здароўя, дабра, шчасця і міру!

Раённы  выканаўчы камітэт        Раённы Савет дэпутатаў.