Бонус для Ляхавіч. Якіх спартыўных аб’ектаў не хапае ў райцэнтры?

Не заўважыць будаўніцтва новай гандлёвай кропкі ў мікрараёне вуліцы Інтэрнацыяльнай у райцэнтры немагчыма. Ляхавічане ў прадчуванні адкрыцця супермаркета ТАА «Санта Рытэйл». А яшчэ па інвестыцыйным праекце таварыства выдзеліла 80 тысяч рублёў спонсарскай дапамогі на развіццё горада.
У мінулую сераду намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч абмеркавала з маладымі працаўнікамі і прадстаўнікамі зацікаўленых службаў, якіх спартыўных аб’ектаў не хапае ў райцэнтры. Плануецца, што абноўкі з’явяцца ў гарадскім парку і ў зоне адпачынку на рацэ Ведзьма.
Ідэй і прапаноў многа – дзіцячая гульнявая пляцоўка, вяровачны гарадок, скаладром, месца, дзе могуць праводзіць час скейтбардысты і г.д. Важна, каб спартыўная пакупка была на карысць здароўя ляхавічан, каб у парк ці на пляж з’язджаліся-прыходзілі ўсе, незалежна ад узросту, каб гэтыя кропкі сталі папулярнымі, каб там было здорава-здарова правесці час. І, безумоўна, яны павінны стаць безбар’ерным асяроддзем для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Ёсць варыянты – прапаноўвайце!

Маргарыта КУХТА.