Пра гэта гаварылася ў Пасланні

Па праграме ўстойлівага развіцця

У Пасланні Прэзідэнта закрануты шматлікія аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Акцэнты зроблены на найбольш хвалюючых людзей пытаннях. Сярод такіх узровень даходаў і цэн. Прэзідэнт патрабуе стрымлівання росту цэн праз стварэнне здаровай канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання. Задача ўрада і мясцовых органаў улады – неадкладна рэагаваць на выпадкі неабгрунтаванага росту цэн.
Яшчэ адной хвалюючай праблемай з’яўляецца працаўладкаванне лю-дзей. Усіх, хто стварае новыя рабочыя месцы, у тым ліку і рабочыя месцы для інвалідаў, што жадаюць працаваць, трэба ўсямерна падтрымліваць. Сітуацыя ў сферы занятасці і ўзровень беспрацоўя ў Ляхавіцкім раёне кантралюемыя і кіруемыя. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных у службе занятасці беспрацоўных знізілася з 96 у 2016 годзе да 39 сёлета. Колькасць вакансій за гэты час вырасла з 81 да 190. На створаныя новыя рабочыя месцы працаўладкаваны летась 89 чалавек, у першым квартале гэтага года – 10.
А вось сярэдняя па раёне зарплата павінна расці. У сувязі з гэтым найважнейшай задачай з’яўляецца не проста стварэнне новых рабочых месцаў, а менавіта высокапрадукцыйных, з дастаткова высокім узроўнем аплаты працы.
Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на неабходнасці раўнамернага развіцця рэгіёнаў. Але ніяк нельга супаставіць патэнцыял раёна, дзе пабудаваны і працуе, напрыклад, прамысловы гігант, і аграрнага раёна з некалькімі невялікімі перапрацоўчымі прадпрыемствамі. Людзі па ўмовах свайго жыцця не павінны адчуваць гэту розніцу.
Як вынік, 25 красавіка 2019 года Брэсцкі аблвыканкам зацвердзіў комплекс мер па стварэнні ўмоў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна з мэтай забеспячэння яго больш інтэнсіўнага развіцця.

Леанід КАЛБАСА,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Мадэль эфектыўнай вытворчасці

Асноўнай задачай аграрыяў у Пасланні Прэзідэнта вызначана жорсткая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. Мадэль эфектыўнай вытворчасці – гэта дасягненне высокіх паказчыкаў і ў жывёлагадоўлі, і ў раслінаводстве.
Вось і наш параўнальна добры паказчык малочнай жывёлагадоўлі (за мінулы год у сярэднім ад кожнай каровы надаілі па 8750 кілаграмаў малака) дасягнуты, дзякуючы строгаму захаванню тэхналогіі, у тым ліку наладжанай селекцыйнай рабоце, створанай належнай кармавой базе і г.д. Але патэнцыял для больш важкіх вынікаў ёсць.
Сёлета за першы квартал ад кожнай каровы атрымалі па 2057 кілаграмаў – плюс 57 кілаграмаў у параўнанні з леташнім. Прычым на перапрацоўку сырадой ідзе выключна гатункам экстра.
Ёсць да чаго імкнуцца і ў нарыхтоўцы кармоў, хаця ўжо каторы год на зімова-стойлавы перыяд маем іх паўтарагадавы запас. Яшчэ адзін дадатковы рэзерв: селекцыйна-племянная работа. Летась абнавілі трэцюю частку статка, столькі ж плануем і сёлета.
Што тычыцца раслінаводства, то выкананне тэхналогіі на нашых не надта ўрадлівых землях патрабуецца дакладнае. Стараемся належным чынам апрацаваць, своечасова пасеяць якасным матэрыялам (гэтай вясной выкарыстоўвалі толькі супер-эліту, эліту і насенне першай рэпрадукцыі), не спазніцца са жнівом і не зацягваць яго. Гэта працуе на ўраджай, на эканоміку, на дабрабыт кожнага работніка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сельгаспрадпрыемствы ў адказе за ўмовы жыцця вяскоўцаў. У Русінавічах ёсць усё – магазіны, сталовая, ФАП, СДК, будуецца жыллё. А летась нарэшце ў аграгарадок прыйшоў прыродны газ.

Іван ВІТКО, старшыня СВК «Ляхавіцкі».

Інвестыцыі  з дзіцячым плюсам

Лічу паслядоўнай і важнай увагу, якую Кіраўнік дзяржавы надае сацыяльнай палітыцы. На гэтым акцэнтавалася ўвага ў Пасланні Прэзідэнта. Штогадовае павелічэнне долі расходаў на сацыяльныя патрэбы ўвасоблены ў канкрэтны клопат пра чалавека. Гэта і ў далейшым дазволіць стымуляваць нараджальнасць, дапамагаць сем’ям, пажылым людзям вырашаць пытанні працаўладкавання і іншае. Агульнавядома, што інвестыцыі ў сям’ю, умацаванне яе сацыяльнага інстытута – інвестыцыі ў будучыню краіны.
У нашым раёне пражывае 395 мнагадзетных сем’яў. Іх колькасць істотна павялічылася ў апошнія гады, у тым ліку, і дзякуючы важкай дзяржаўнай падтрымцы – сямейнаму капіталу. У нас з 2015 года яна назначана 240 сем’ям. Тое, што 10 000 долараў можна будзе выкарыстаць раней дасягнення 18-гадовага ўзросту дзіцяці для вырашэння жыллёвых пытанняў, будзе толькі садзейнічаць дэмаграфічнаму плюсу. У нашым райцэнтры да новабудоўлі па завулку Фестывальным, дзе летась атрымалі кватэры 35 мнага-дзетных сем’яў, яшчэ дабавяцца шматпавярховікі.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на клопаце і ўвазе да пенсіянераў. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заўсёды ў пошуку зручна-ўтульных форм жыццеўладкавання пажылых землякоў. Дарэчы, на падыходзе ўкараненне новага праекта «Сацыяльная дача». Месцам прапіскі такой дачы стане аграгарадок Русінавічы.
А яшчэ напярэдадні Дня Перамогі школьнікі, бээрэсэ-маўцы, супрацоўнікі ТЦСАН далучыліся да акцыі «Чысты двор» і аказваюць дапамогу ў добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам.
Таццяна РАВІНСКАЯ, дырэктар ТЦСАН.