Міліцыя спыніла за рулём мотаблока п’янага вяскоўца

Нецвярозы  вадзіцель
Супрацоўнікі АДАІ спынілі за рулём мотаблока п’янага жыхара Падлесся. Гэта не першае такое яго парушэнне. За паўторнае знаходжанне за рулём у нецвярозым стане яму пагражае арышт ці пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў і абавязковая канфіскацыя транспартнага сродку. Узбуджана крымінальная справа.

Без тэлефона
21 мая з рукзака, які падлетак пакінуў каля спартшколы, знік тэлефон. РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.