Горад пад аховай

Фото: https://ru.wikihow.com

З мэтай прафілактыкі кватэрных крадзяжоў на тэрыторыі горада і раёна РАУС праводзіць агітацыйна-прафілактычную акцыю «Горад пад аховай». Яе мэта – звярнуць увагу грамадзян на неабходнасць актыўных дзеянняў па абароне сваёй уласнасці. Гэтаму паспрыяе распаўсюджванне сярод насельніцтва прафілактычных лістовак і буклетаў, тэматычныя гутаркі ў працоўных калектывах.

Акцыя актуальная – сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана 13 кватэрных крадзяжоў.

Асноўнай прычынай і умовай учынення гэтага віду злачынства з’яўляецца: неналежная ўмацаванасць жылых памяшканняў, адсутнасць ахоўнай сігналізацыі (крадзяжы ўчыняюцца шляхам пранікнення ў жылыя памяшканні ў выніку рознага роду ўздзеяння на ўваходныя дзверы, аконныя праёмы, замыкаючыя ўстройствы і г.д.).